Удзельнікаў Мінскай канвенцыі просяць дапамагчы ў выдачы Бакіевых
Адпаведны зварот да краін-удзельніцаў Мінскай канвенцыі падрыхтаваны ў парламенце Кыргызстана.
Кыргызскія парламентары просяць дапамагчы ў выдачы экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго брата Жаныша, якія знаходзяцца ў Мінску, піша "Вечерний Бишкек".
Нагадаем, улады Беларусі адмаўляюцца выдаваць Бакіевых пад нагодай таго, што ў Кыргызстане тыя зазнаюць палітычны пераслед. Аднак, па словах старшыні парламенцкага камітэта па міжнародных справах Каныбека Іманаліева, гэта не адпавядае рэчаіснасці. Дэпутат адзначае, што суд даказаў віну Бакіевых як дзяржаўных злачынцаў. Яны асуджаныя да зняволення Ваенным судом.
Дарэчы, паводле ранейшых звестак, Курманбек Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства. А гэта азначае, што Беларусь наўрад ці стане выдаваць свайго грамадзяніна Кыргызстану.
Фота — n1.by