Улады Беларусі выступілі ў ААН з заявай па справе Бяляцкага

5 сакавіка ў Савеце па правах чалавека ААН абмяркоўваўся гадавы даклад Спецыяльнага дакладчыка па становішчы праваабаронцаў, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Падчас дыялогу прадстаўнік нашай краіны заявіў, што дакладчыца ААН не змагла разабрацца ў справе Аляся Бяляцкага. Па словах дыпламата, прысуд Бяляцкаму не мае дачынення да яго праваабарончай дзейнасці, а звязаны толькі з парушэннем падатковага заканадаўства.

Між тым, прадстаўнікі многіх еўрапейскіх краін адрэагавалі на гэтую заяву. Яны вельмі высокай ацанілі праваабарончую дзейнасць Бяляцкага. А прадстаўнік Венгрыі нават параўнаў яго з чэшскім палітыкам і грамадскім дзеячам Вацлавам Гавэлам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі