Улады не прызнаюць факт гвалтоўнага знікнення Някляева
21 лютага жонка палітыка накіравала адпаведную скаргу генпракурору Беларусі, старшыні КДБ і міністру ўнутраных справаў.
Гвалтоўнае знікненне экс-кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева яго жонка Вольга Някляева абскардзіла ў першы тыдзень пасля яго затрымання.
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, які кансультаваў Някляеву па гэтым пытанні, яна патрабуе расследаваць прычыны утойвання месца знаходжання яе мужа пасля затрымання і прызнаць факт яго гвалтоўнага знікнення ўначы 20 снежня. Тады, нагадаем, ён быў выкрадзены невядомымі з палаты рэанімацыі бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску.
Жонка Някляева патрабуе зрабіць захады для папярэджання такіх парушэнняў у будучыні, а таксама вызваліць мужа ад хатняга арышту.