Уладзімір Арлоў чытае "чорна-белыя вершы" (відэа)
Паэтычны відэапраект "Чорна-белыя вершы" грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі!" распачынае другі сезон.
Першым у сёлетнім выпуску — вядомы літаратар Уладзімір Арлоў. Ён чытае два свае вершы.
"Чорна-белыя вершы" — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Са студзеня па травень наведнікі парталу budzma.org убачаць новыя відэазамалёўкі з удзелам творцаў розных пакаленняў. Абнаўленні чакаюцца шточацвер.