Уладзімір Някляеў атрымаў “Глінянага Вялеса”
Цырымонія ўручэння прэміі насуперак традыцыі прайшла не ў Полацку, а ў Мінску, бо паэт пакуль не мае права пакідаць сталіцу.
Сам Някляеў сказаў, што ўжо адвык ад літаратурных імпрэзаў — апошнія пяць месяцаў у няволі, а да гэтага палітычная кампанія не давалі яму магчымасці займацца літаратурай.
“Шчыра скажу, што палітыка не зусім мая справа. Там патрэбна іншае мысленне, у плаітыцы трансфармуюцца нават пэўныя фундаментальныя рэчы. У літаратуры так: можна пісаць паэму, не ведаючы фіналу. У палітыцы так нельга”, — цытуе паэта і палітыка “Наша ніва”.
У якасці прэміі Някляеву ўручылі статуэтку Вялеса, якую зрабіў Генэк Лойка, а таксама копію крыжа БНР на бел-чырвона-белай стужцы, якую Някляеў адразу апрануў замест гальштука.
Фота: reuters.com