Універсітэты: Выпускнікоў не будуць цэлы год чакаць на працы

120718 Marcin_Razmerkavanne.mp3

“Размяркоўваем студэнтаў, арганізоўваем ім практыкі на прадпрыемствах. Але складана чакаць год чалавека”, — адказвае прарэктар БДТУ Сяргей Каспяровіч.

Вакансіі для маладых спецыялістаў старэюць, таму ва ўніверсітэце хвалююцца, што для размеркаваных выпускнікоў не будзе працы. І давядзецца... пераразмяркоўваць. Нават зараз ёсць такія выпадкі!

“Заяўка на выпускніка прыйшла ў лютым. І не паспелі мы выпусціць чалавека, а ўжо ў чэрвені-ліпені ідуць лісты з адмовамі”, — тлумачыць Еўрарадыё Сяргей Каспяровіч.

У БДУ заяву віцэ-прэм’ера вітаюць, бо “так выпускнік раней настроіцца на працу”. Але таксама перажываюць, ці будуць чакаць год.

“Добра, калі студэнты будуць ведаць загадзя, куды ісці на працу — там жа і практыку пройдуць. Але ў гэтым годзе, напрыклад, адно прадпрыемства дало заяўку, а потым адклікала. Таму, як гэта рэалізоўваць….”, — расказвае прарэктар Аляксей Тоўсцік.

Затое ў БНТУ размяркоўваюць падчас практыкі на 4-м курсе, не чакаючы заявы Анатоля Тозіка. Налаўчыліся…

“Мы так ужо налаўчыліся. Студэнт ідзе на практыку, яго там глядзяць на 4-м курсе. А пасля на яго заяўку дасылаюць”, — ганарацца ў аддзеле кадраў.

У аддзеле кадраў Акадэміі МУС пра заяву намесніка прэм’ера яшчэ не чулі. Выпускнікоў размяркоўваюць на 5-м курсе. А кантракт на 5 гадоў.

Студэнтка 4-га курса БДТУ Віка з Пінску ўжо гатовая размяркоўвацца. Вывучае выдавецкую справу і хоча працаваць у Брэсце.

“Можна адразу пісаць дыпломную на прадпрыемстве, ведаць, што прадпрыемству ты патрэбная, яны хочуць цябе бачыць на працы”, — кажа Віка.

Нагадаем, пасля вучобы выпускнік-бюджэтнік мусіць адпрацаваць 2 гады па размеркаванні. Пасля Акадэміі МУС — 5 гадоў.

Еўрарадыё спытала ў мінакоў, што яны вінныя дзяржаве, і што яна мусіць для іх рабіць. Адказы ў апытанні

120718 STR.mp3

Фота: http://img-f.photosight.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі