Вайскоўцы аддалі подпісы за Някляева
12 кастрычніка падпісацца ў падтрымку Ўладзіміра Някляева прыйшлі беларускія вайскоўцы. Якія, як вядома, былымі не бываюць. Еўрарадыё прапануе вашай увазе фотар
Акрамя
запаўнення падпісных аркушаў і агульных вітальна-дэкларацыйных словаў,
вайскоўцы абмеркавалі з Уладзімірам Някляевым праблемы сучаснага
беларускага войска. Вельмі эмацыйным быў выступ вайсковага лётчыка з
Ліды Георгія Бухтарэвіча:
"Мы просім Някляева, каб стаўленне да войска змянілася, ― кажа палкоўнік запаса Ўладзімір Бароўка. ― Каб
было войска якаснае, а не толькі колькаснае. Па-другое, прэстыж
вайскоўца. З арміі шмат сыходзіць моладзі. Бачаць, што міліцыянты,
напрыклад, жывуць лепш. І заробкі маюць не меншыя, і па дамах жывуць, а
не на перыферыі ці ў лесе... Вось гэтыя пытанні перад ім узнімаем, і
спадзяемся, што ён усё ж будзе галоўнакамандуючым".
Фота: Павел Свярдлоў.