Вольга Някляева: Патрабую паведаміць, жывы мой муж альбо не
Вольга Някляева, жонка Уладзіміра Някляева, увечары 24 снежня перадала ў Генпракуратуру скаргу, у якой патрабуе сустрэчы з Рыгорам Васілевічам.
«Са словаў Аляксандра Лукашэнкі і дзяжурнага адваката Н.Падсадной, мой муж знаходзіцца у СІЗА КДБ. Аднак за пяць дзён адвакатам так і не ўдалося з ім сустрэцца. Я патрабую сустрэчы з генеральным пракурорам, патрабую паведаміць мне, жывы мой муж альбо не. І даказаць гэта», — гаворыцца ў скарзе.
21 снежня спадарыня Вольга ўжо звярталася ў гэту ўстанову з заявай, у якой прасіла разгледзець прычыну немагчымасці сустрэчы Някляева з адвакатам. Аднак заява да гэтага часу не разгледжаная, піша "Наша ніва".