Восем актывістаў "Еўрапейскага дзеяння" адправілі за краты — да 15 сутак
25 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы прайшлі суды над актывістамі нефармальнага руху. Іх затрымалі напярэдадні каля "Мінск-Арэны".
Як паведамляе БелаПАН, толькі адзін з актывістаў прызнаў сваю віну (верагодна, у "дробным хуліганстве") і атрымаў 2 сутак адміністратыўнага арышту. Іншыя 7 чалавек былі асуджаныя пераважна на 10 і 15 сутак арышту. Суды прайшлі за зачыненымі дзвярыма.