Як выглядае пашпарт БНР дзеда вядомага беларускага музыкі (фота)
На сёння прыпадаюць 95-я ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пашпарты БНР захаваліся пераважна ў беларускіх і замежных архівах, у прыватных калекцыях яны сустракаюцца досыць рэдка — захоўваць іх у савецкія часы было рызыкоўна.
Аднак пашпарт Васіля Ахрамовіча, дзеда музыкі Сяргея Ахрамовіча (удзельніка праекта "Народны альбом"), захаваўся ў даволі добрым стане.