Юрыст, які падаў скаргу на Куляшова, вёў справы супраць Піначэта і Кадафі

Ён спецыялізуецца на абароне пацярпелых ад злачынстваў супраць чалавецтва. Катаванні, у якіх вінавацяць Анатоля Куляшова, акурат уваходзяць у гэты раздзел злачынстваў.

Нагадаем, што гэты французскі юрыст 19 студзеня ад імя беларускіх пацярпелых папрасіў Пракуратуру Парыжа арыштаваць кіраўніка беларускага МУС Анатоля Куляшова.

Бурдон, сярод іншага, абараняў інтарэсы пацярпелых ад генацыда ў Руандзе, ад злачынстваў чылійскага дыктатара Аўгуста Піначэта, кіраўніка Чада Хісэна Хабрэ, прадстаўнікоў лівійскага ўрада. Французскія вязні турмы Гуантанама таксама звярталіся па яго дапамогу.

Французскі юрыст быў Генеральным сакратаром Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека з 1994 па 2000 гады. У 2001 годзе ён заснаваў арганізацыю Шэрпа, якая спецыялізуецца на абароне пацярпелых ад злачынстваў, здзейсненых карпарацыямі. Так, у 2005 годзе карпарацыя Total для ўрэгулявання судовай спрэчкі выплаціла 5,2 млн еўра бірманскім пацярпелым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі