З палітвязнем Яўгенам Васьковічам сустрэлася маці

Як перадае Радыё "Свабода", сустрэча ў магілёўскай турме №4 доўжылася больш за гадзіну. Маці кажа, што хлопец трымаецца малайцом. Васьковіч расказаў маці, што з 6 па 16 студзеня зноў быў у штрафным ізалятары.

Нагадаем, што Яўгена Васьковіча затрымалі летась 17 студзеня і асудзілі на дзесяць сутак арышту нібыта за дробнае хуліганства. 16 студзеня ён удзельнічаў у Магілёве ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі. Калі ж ён адбыў адміністрацыйны арышт, яго пакінулі ў няволі, а пазней выставілі абвінавачванне паводле артыкула "Злоснае хуліганства".

У траўні 2011 года яго і двух анархістаў Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава Бабруйскі суд прызнаў вінаватымі ў нападзе на будынак бабруйскага КДБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі