За ўсталяванне ў Мінску помніка Каліноўскаму сабралі 200 подпісаў

Нагадаем, у лютым стартавала кампанія "За ўсталяванне ў беларускай сталіцы помніка Кастусю Каліноўскаму". З такой ініцыятывай выступіў аргкамітэт па стварэнні грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва".

Вось што распавёў Еўрарадыё пра першыя вынікі яе лідар Алег Корбан:

"Ужо больш за тыдзень мы збіраем подпісы, але сярод такой "заангажаванай аўдыторыі". Гэта ў першую чаргу актывісты і дзеячы дэмакратычнай апазіцыі... Падпісацца можна ў любы працоўны дзень на сядзібе Партыі БНФ у Мінску (вул. Чарнышэўскага, 3). Але ў бліжэйшы час мы рыхтуем абыход кватэраў".

Плануецца сабраць не менш за 10 тысяч подпісаў, прычым скончыць акцыю не пазней за пачатак лета. Іх перададуць у Мінскі гарсавет і Мінгарвыканкам. Усталяваць помнік прапануецца ў скверы, на перасячэнні праспекта Незалежнасці з вуліцай Каліноўскага.

Звязацца з удзельнікамі збору подпісаў можна па тэлефоне: (29) 152-11-75 (Наталля).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі