Запыт на Бакіевых Генпракуратура Беларусі разгледзіць цягам месяца
Генпракуратура пацвердзіла атрыманне запыту з Кыргызстана пра выдачу Курманбека Бакіева.
Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс-Захад" паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Генпракуратуры Пётр Кісялёў.
Нагадаем, што 27 лютага ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канвенцыі "Аб прававой дапамозе па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах" Генпракуратура Кыргызстана зноў звярнулася да сваіх калегаў з Беларусі. Кыргызстан патрабуе экстрадзіраваць братоў Курманбека і Жаныбека Бакіевых, каб выканаць прысуд, вынесены ім.
Раней Кыргызстан неаднаразова хадайнічаў пра выдачу Бакіевых для прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці. Аднак афіцыйны Мінск заяўляў, што экс-прэзідэнта Кыргызстана і яго брата пераследуюць з палітычных прычынаў.
Фота — ria.ru