Затрыманы старшыня Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання

Ён абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Як паведамляе газета "СБ. Беларусь сегодня", Дорн здаваў у арэнду памяшканні аб'яднання і ў некаторых выпадках атрымліваў ад прадпрымальнікаў "немалыя сумы ў валюце" ды не афармляў дамоваў.

Як піша сайт izrus.co.il, Юрыя Дорна "падставіў" бізнэсмен з Ізраіля, які арэндаваў у яго памяшканні. Нібыта, здарыўся канфлікт, пасля якога ізраільцянін звярнуўся ў міліцыю. У выніку, Дорну ён перадаў "апрацаваныя" міліцыянтамі долары. Затрыманне адбылося яшчэ 10 дзён таму.

Фота — globalynews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі