Журналіста “Звязды” звольнілі за прафесіяналізм?
Карэспандэнт гэтай дзяржаўнай газеты Яўген Валошын застаўся без працы. Такое рашэнне прыняў новы рэдактар “Звязды” Алесь Карлюкевіч.
Фармальнай падставай для звальнення стала тое, што Валошын у “у працоўны час” з’ездзіў за мяжу, у Кіеў, на Глабальную канферэнцыю журналістаў-расследвальнікаў, дзе прадстаўляў Беларусь. Як распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё сам звольнены карэспандэнт, гэта была прэстыжная канферэнцыя і ўдзел у ёй — ганаровая справа.
Рэальнай прычынай свайго звальнення Яўген лічыць тое, што яго матэрыялы зачапілі шмат каго з высокіх чыноўнікаў. Менавіта ён шмат пісаў пра праблему незаконнага абарачэння наркотыкаў у Беларусі і выкрываў схемы іх распаўсюду.