ЗША абвясцілі 4-дзённую жалобу па загінулых у Канэтыкуце
Нагадаем, што ахвярамі страляніны ў пачатковай школе горада Ньютаўн сталі 27 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей.
Злачынства ўчыніў 20-гадовы Адам Лэнза. Сярод ахвяраў забойцы — яго ўласная маці, якая працавала настаўніцай. Ён забіў яе дома, пасля чаго адправіўся ў школу.
На тэрыторыі школы Лэнза пасварыўся з дырэктаркай у яе ў кабінеце і застрэліў шэсць чалавек. Пасля гэтага ён адправіўся ў клас, дзе мусіла выкладаць яго маці, і пачаў страляць у вучняў. Потым тэрарыст застрэліўся сам.
У сваёй прамове пасля трагічнага здарэння Барак Абама не змог стрымаць слёз, адзначае РБК. Разам з тым, амерыканскі лідар устрымаўся ад прапановы абмежаваць зварот агнястрэльнай зброі.
Фота — Reuters