З'явілася першая анлайн-гульня па гісторыі Беларусі
Дакладней, гэта гульня-віктарына, прысвечаная гісторыі Беларусі і Польшчы.
Гульня ўзнікла ў рамках беларуска-польскага грамадскага супрацоўніцтва. Яна мае на мэце паказаць гістарычную агульнасць Беларусі — Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, якія з 1569 года суіснавалі ў рамках аб'яднанай дзяржавы Рэчы паспалітай.
Загрузіць гульню можна тут.
Як паведамляе "Беларускі партызан", музыку для гульні стварыў беларуска-польскі фольк-гурт "Мятліца"/"Miatlica".
Гульня існуе на трох мовах — па-беларуску, па-польску, па-англійску. У ёй — 10 узроўняў па 10 гістарычных пытанняў у кожным.