Рэпрэсіі ў РБ большыя, чым у нас пры ваенным становішчы — кіраўнік МЗС Польшчы

Радаслаў Сікорскі

Радаслаў Сікорскі / твітар-акаўнт Радаслава Сікорскага

Беларускае пытанне ўздымалася на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Бруселі 19 лютага. Пра гэта паведаміў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Польшчы Радаслаў Сікорскі, перадае "Позірк". На пасяджэнні абмяркоўваліся будучыя выбары ў Расіі, і Сікорскі "ад імя некалькіх краін выказаўся па Беларусі, дзе таксама павінны адбыцца фальшывыя выбары”.

Сікорскі нагадаў пра фальсіфікацыю вынікаў выбараў у Беларусі ў 2020 годзе і пра тое, што хваля рэпрэсій у краіне не спадае. Ён параўнаў гэтыя рэпрэсіі з ваенным становішчам у Польшчы на пачатку 1980-х. "У суадносінах з колькасцю насельніцтва гэта рэпрэсіі большыя, чым у нашай краіне падчас ваеннага становішча. Хачу нагадаць, што сёння і ў Расіі, і ў Беларусі больш палітычных зняволеных, чым было пры Леанідзе Брэжневе ў Савецкім Саюзе", — заявіў польскі міністр.

Сёння стала вядома пра смерць у калоніі палітвязня Ігара Ледніка. Гэта як мінімум пяты палітвязень, які загінуў за кратамі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі