Reuters — пра аперацыю "Масада" з тысячамі пэйджараў у Ліване

Закладвалі выбухоўку на этапе вытворчасці пэйджараў

Закладвалі выбухоўку на этапе вытворчасці пэйджараў / Telegram

Аперацыя з выбухамі тысячамі пэйджараў у Ліване — гэта справа ізраільскай разведслужбы "Масад", піша Reuters са спасылкай на свае крыніцы. Яна заклала выбухоўку ў 5 тысяч прылад сувязі і актывавала яе закадаваным паведамленнем. “Хезбала” замаўляла пэйджары ў тайваньскай кампаніі, але вытворчасць была на тэрыторыі Еўропы. У пачатку 2024 года гэтую партыю даставілі ў Ліван і распаўсюдзілі сярод баевікоў.

The New York Times удакладняе, што закладвалі выбухоўку на этапе вытворчасці пэйджараў, яе размяшчалі каля акумулятараў.

"Хесбала", якую падтрымлівае Іран, працяглы час абстрэльвае тэрыторыю Ізраіля, на што ён адказвае авіяўдарамі па аб'ектах групоўкі ў Ліване. Мяркуецца, што аперацыя з пэйджарамі рыхтавалася працяглы час. "Масаду" было вядома, што "Хесбала", каб канспіравацца ад ізраільскіх спецслужбаў, выкарыстоўвае нескладаныя сродкі сувязі. Узнікла ідэя з выбуховым рэчывам. У выніку 17 верасня адначасова выбухнулі каля трох тысяч пэйджараў. Былі параненыя тысячы чалавек (нямала іх у цяжкім стане), дакладная колькасць загінулых невядомая (іх не менш за 11).

У Ізраілі афіцыйна не каментавалі згаданую аперацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі