Рэжым цішыні: хваля ліквідацыі дакацілася да “Гавары праўду”
Хваля ліквідацыі недзяржаўных грамадскіх арганізацый дакацілася і да кампаніі “Гавары праўду”: Мінюст накіраваў у Вярхоўны суд пазоў наконт ліквідацыі гэтай арганізацыі. Ужо былі папярэднія слуханні па справе, ёсць папярэджанне Мінюста, рахункі “Гавары праўду” заблакаваныя.
Якія фармальныя зачэпкі абраў Мінюст для пазову наконт ліквідацыі? Ці прывядзе пазбаўленне ГП рэгістрацыі да сапраўднай ліквідацыі гэтай грамадскай арганізацыі? Ці мае сэнс у такой сітуацыі займацца стварэннем палітычнай партыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць сустаршыні грамадскай кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.