“Рок-сэндвіч” з начынкай 2morrow2late, Avias i Clover Club (слайд-шоў)
У клубе Doodah King гралі рок і паказвалі "дурдом на калёсіках".
Нядзеля-вечар. Мінскія індзі-рокеры ладзяць клубную рок-вечарынку. 2morrow2late і Avias дэманструюць свае новыя опусы, а Clover Club, які нядаўна выпусціў новы сінгл, паказваюць "дурдом на калёсіках" — у лепшых традыцыях сваіх выступаў.
Апошнім часам Avias амаль не выступалі — рыхтавалі новую праграму. У гурта змяніўся гітарыст, што паўплывала на падыход да стварэння музыкі, распавядае Раман:
“За лета мы падрыхтавалі даволі вялікую новую праграму — насачынялі песень ужо амаль на альбом! Мы ўжо паспелі іх палюбіць, а цяпер будзем “тэсціць” на вушах слухача. Гэта ўсё той жа рок і усё тыя ж тэксты на беларускай мове. Але ёсць адчуванне, што цяпер перад намі адкрываюцца новыя гарызонты, і яны радуюць мяне і ўсіх удзельнікаў каманды”.
Музыкі 2morrow2late занятыя працай над новай пласцінкай ды падрыхтоўкай да “сольніка”. Таму на “Рок-сэндвічы” “рубяць” “адноўленую праграму” з новымі песнямі ды сапраўдным “рокам без сопляў”.