Рост цэнаў на жыллё ў Беларусі ў 2008 годзе будзе стрымлівацца

Рост цэнаў на жыллё ў Беларусі ў 2008 годзе будзе стрымлівацца. Пра гэта паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў.
Паводле яго слоў, як і ў папярэднія гады, такое рэгуляванне коштаў разлічана на будаўніцтва жылля для катэгорый грамадзян з дзяржаўнай падтрымкай,якая жыве ў нястачы.

Як адзначыў міністр, сёлета рост коштаў на жыллё для іх склаў не больш за 5-10% з улікам павелічэння коштаў на энерганосьбіты.

Што датычыцца аб'ёмаў будаўніцтва, то да 2010 году для людзей у нястачы плануецца пабудаваць не менш за 80% ад усяго аб'ёму жылля, што ўзводзіцца ў гарадах і райцэнтрах.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі