Роварнае таварыства: На ціхіх вуліцах можна пускаць машыны разам з роварамі

Роварнае таварыства: На ціхіх вуліцах можна пускаць машыны разам з роварамі

Дазвол раварыстам ездзіць па выдзеленым участку праезнай часткі нічога не мяняе ў правілах дарожнага руху. Гэта тая ж веладарожка, але на праезнай частцы. Такую думку ў размове з Еўрарадыё выказаў сябра праўлення “Мінскага роварнага таварыства” Яўген Харужы. Раней начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк распавёў, што раварыстам могуць дазволіць ездзіць па вылучаным участку праезнай часткі.

На думку Яўгена Харужага, для кожнай мясцовасці трэба падбіраць найбольш спрыяльны варыянт.

Яўген Харужы: “Гэта не дазвол руху па праезнай часткі, а проста выдзяленне часткі дарогі пад роварную дарожку. Гэта прымяняецца ў населеных пунктах. Напрыклад, на Нарачы такое ёсць даўно. Наогул, на ціхіх вуліцах можна пускаць ровары з машынамі”.

Але на хуткасных, загружаных трасах такое немагчыма, дадае Яўген Харужы. Там роварная дарожка мусіць быць асобна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі