Румас пазнаёміўся з новым расійскім прэм'ерам Мішусціным у Алматы

Румас пазнаёміўся з новым расійскім прэм'ерам Мішусціным у Алматы

31 студзеня ў Алматы прайшло пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. Беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас пазнаміўся з новым расійскім прэм'ерам Міхаілам Мішусціным. Як вядома, ёсць версія, што бацька Мішусціна нарадзіўся ў беларускім Полацку.

Прэм'еры дамовіліся, што ў бліжэйшы час сустрэнуцца ў Маскве і абмяркуюць усе нявырашаныя пытанні ў дачыненнях краін, у тым ліку і ў энергетыцы. Міністры ўжо атрымалі даручэнні па падрыхтоўцы сустрэчы, інфармуе БЕЛТА. Як вядома, з 1 студзеня ў Беларусь спынены пастаўкі расійскай нафты, а пра пастаўкі газу ўдалося дамовіцца на два месяцы.

Як інфармуе ria.ru, сустрэча праходзіла сам на сам. Расійскі прэм'ер-міністр запэўніў Сяргея Румаса, што яго міністры настроены на самую актыўную працу з беларускімі калегамі. Мішусцін згадаў пра саюзную дамову і выказаў меркаванне, што трэба цалкам раскрыць яе патэнцыял і "забяспечыць максімальную гарманізацыю нацыянальных заканадаўстваў". Паводле слоў прэм'ер-міністра РФ, гэта дазволіць "стварыць новы драйвер росту" эканомік краін, аблегчыць умовы вядзення бізнесу і павысіць дабрабыт грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі