Румас: Рост беларускай эканомікі стабілізаваўся на ўзроўні 3,7%

Румас: Рост беларускай эканомікі стабілізаваўся на ўзроўні 3,7%

Рост беларускай эканомікі па выніках дзевяці месцаў 2018 года стабілізаваўся на ўзроўні 3,7%. Пра гэта ў аўторак па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Паводле яго слоў, асноўныя паказчыкі дзейнасці ўраду выкананыя, інфармуе БЕЛТА.

Румас адзначыў, што за гэты перыяд інфляцыя ў параўнанні са снежнем мінулага года павялічылася на 3,7%. Аднак, кажа прэм'ер, па разліках ураду па выніках года яна не выйдзе за межы 6%. Што да наступнага года, дык прагназуецца зніжэнне інфляцыі да 5%. Румас не бачыць нейкіх "негатыўных фактараў", якія маглі б не дазволіць выканаць гэтыя планы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі