"Рускамірац" з Рагачова стаў беларускім сенатарам

"Рускамірац" з Рагачова стаў беларускім сенатарам

7 лістапада былі названыя чальцы Савета Рэспублікі новага склікання. Ад Гомельскай вобласці ў іх лік увайшоў рэдактар рагачоўскай раённай газеты "Свабодное слова" Андрэй Шышкін.

Як высветлілі СМІ, Шышкін — прыхільнік ідэяў "рускага свету": на сайце газеты ён размяшчаў антыбеларускія прапагандысцкія матэрыялы расійскага агенцтва "Регнум". Цяпер пад псеўданімам "Іван Рагачоў" ён перапошчвае ў сацсетках запісы з прарасійскіх паблікаў, дзе заўважная антыеўрапейская, антыамерыканская, антыўкраінская прапаганда, ёсць прыкметы распальвання нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і г.д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі