Рыгор Барадулін жартуе нават у рэанімацыі
"Я ўжо думаў, што 75 гадоў – гэта багата. А для самагонкі 750 грамаў – мала!" – заявіў Народны паэт у эксклюзіўным інтэрв'ю Еўрарадыё Еўрарадыё здолела датэлефанавацца да Народнага паэта Беларусі, які па-ранейшаму ў цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі Лечкамісіі. Дзядзька Рыгор, не зважаючы на хваробу, застаецца верны свайму пачуццю гумару ды пазірае на жыццё з аптымізмам.
Рыгор Барадулін: “Жывы – гэта галоўнае. Ногі слабаватыя. Сэрца яшчэ нешта працуе… Я ўжо думаў, што 75 гадоў – гэта багата. А для самагонкі 750 грамаў – мала! Як прыпрэ больш – дрэнна, а пасля як падумаеш: усё-ткі жыць – лепей! У той час быў такі Павел Кавалёў. Дык ён казаў: працаваць мне ўжо цяжка, але міністрам яшчэ пабыў бы!”
Нагадаем, 24 лютага Рыгору Барадуліну спаўняецца 75 гадоў. А 17:30 ля ўваходу ў Лечкамісію з вуліцы Чырвонаармейскай у Мінску кожны ахвотнік здолее перадаць кветкі і падарункі для Народнага паэта.
Фота: "Будзьма"