Рыхтуйце купальнікі, лета вярнулася: якім будзе надвор'е напачатку тыдня
Лета / pixabay
Гарачыя летнія тэмпературы вяртаюцца ў Беларусь, кажуць у Гідраметцэнтры.
У панядзелак, 14 жніўня, ападкаў амаль не будзе, толькі раніцай і днём месцамі ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны пройдуць кароткія дажджы. Магчыма, прагрымяць навальніцы.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы +12..+18°С. Максімальная тэмпература ўдзень будзе адрознівацца для поўначы і поўдня. Так, па паўночным захадзе паветра прагрэецца да +24°С, а на поўдні слупкі тэрмометра падымуцца да +31°С.
З аўторка, 15 жніўня, усталюецца гарачае надвор'е. Па паўднёвым захадзе краіны могуць прагрымець навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9..+16°С, па паўднёвым захадзе ночы будуць яшчэ цяплей — +17..+20°С. Максімальная тэмпература ўдзень +24..+31°С, у паўднёва-заходніх і паўднёвых раёнах рэспублікі паветра прагрэецца да +33°С.
А ў сераду, 16 жніўня, навальніцы могуць прагрымець на паўночным захадзе. Слупкі тэрмометра ў гэты дзень могуць паказваць да +27..+34°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.