Рынак Рэчыцы ператварыўся ў раку: без лодкі не абыдзешся
Навальніца з моцнай залевай абрынулася на Рэчыцу. Ападкаў было столькі, што заліло мясцовы рынак: там было вады па калена.
“Калі вы цяпер у Рэчыцы, то без лодкі на рынак лепей не хадзіць…” — напісалі відавочцы ў Тэлеграм-канале “НС Беларусь”.
А ў сацыяльнай сетцы Вконтакте жыхары горада выклалі фота і відэа таго, што нарабіла стыхія.