СААЗ — пра COVID-19: Беларусь у першай пяцёрцы краін Еўропы за два тыдні
Беларусь трапіла ў першую пяцёрку краін Еўропы па колькасці зарэгістраваных новых выпадкаў заражэння каранавірусам за два апошнія тыдні. Такую заяву зрабіў Ханс Клюге, кіраўнік Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. У гэтай жа пяцёрцы Расія, Вялікабрытанія, Турцыя і Італія.
28 траўня споўнілася тры месяцы з часу выяўлення ў нашай краіне першага выпадку заражэння каранавірусам. Цяпер іх ужо 39,8 тысячы, памерлі 219 чалавек. Гэта афіцыйныя звесткі, якія паведамляе Міністэрства аховы здароўя, і якое ўжо месяц не праводзіць прэс-канферэнцыі і брыфінгі для журналістаў.
Клюге прывёў і іншыя сумныя статыстычныя даныя. З 5,8 млн выпадкаў COVID-19 больш за 2 млн ці 38% прыпадае на Еўропу. З 360 тысяч ахвяр 175 тысяч — еўрапейцы. На Іспанію, Італію, Вялікабрытанію і Францыю па-ранейшаму прыпадае 72% усіх смерцяў на кантыненце.
"Лідары павінны размаўляць з народам і разумець народ", — заявіў Клюге.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.