Сабаленка гуляе з Кенін, трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5"

Сабаленка гуляе з Кенін, трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5"

Беларуска Арына Сабаленка раніцай 26 верасня гуляе ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў кітайскім Ухані. Яе саперніца — 19-гадовая амерыканка расійскага паходжання Сафія Кенін, 62-я ракетка свету, якая ў папярэднім раўндзе сенсацыйна абыграла немку Юлію Гергес. У 1/16 фіналу 20-гадовая Сабаленка, 20-я ракетка свету, выйграла ў шостай ракетку свету ўкраінкі Эліны Світолінай — 6:4, 2:6, 6:1.

Паядынак Арыны Сабаленка і Сафіі Кенін мусіў пачацца а 8-й гадзіне паводле беларускага часу, але неаднаразова пераносіўся з-за ўмоваў надвор'я. Ён пачаўся толькі а палове на 12-ю. Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі