Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў чвэрцьфінал Australian Open у парным разрадзе

Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў чвэрцьфінал Australian Open у парным разрадзе

На тэнісным турніры Australian Open беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс выйшлі ў чвэрцьфінал спаборніцтваў. У трэцім крузе яны перамаглі расійска-амерыканскі дуэт Вераніку Кудэрметаву і Элісан Рыске  — 5:7, 6:3, 6:2. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 52 хвіліны.

У адзіночным разрадзе турніру Сабаленка выбыла са спаборніцтваў ужо ў першым крузе. Яна прайграла іспанцы Карле Суарэс-Навара — 6:7, 6:7. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі