Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў фінал парнага разраду турніру ў Маямі
Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізе Мертэнс выйшлі ў фінал парнага разраду тэніснага турніру ў Маямі. У паўфінальным матчы яны выбілі беларуска-аўстралійскі тандэм Вікторыя Азаранка / Эшлі Барці — 7:6 (8:6), 7:5.
Арына Сабаленка выступала ў адзіночным разрадзе турніру і ў другім коле саступіла прадстаўніцы Аўстраліі Айле Тамлянавіч. Вікторыя Азаранка таксама выбыла з адзіночнага разраду ў другім коле, прайграўшы Каралін Гарсія (Францыя).
Эшлі Барці, з якой Азаранка выступала ў парным разрадзе, дайшла да фіналу адзіночных спаборніцтваў і згуляе там з чэшкай Каралінай Плішкавай.
Сабаленка і Мертэнс пасля перамогі ў паўфінале выканалі на корце танец.
And of course what better way to celebrate than with a dance? #MiamiOpen pic.twitter.com/gryMklUpfC
— Miami Open (@MiamiOpen) March 29, 2019