Сабаленка і Сасновіч пакідаюць адзіночны разрад Australian Open

Сабаленка і Сасновіч пакідаюць адзіночны разрад Australian Open

Беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч вылецелі з Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісу. У 1/16 фіналу Сабаленка, якая выступала пад 11 нумарам, прайграла менш рэйтынгавай амерыканскай тэнісістцы Амандзе Анісімавай (87-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу) 3:6, 2:6.

Аляксандра Сасновіч саступіла расіянцы Анастасіі Паўлючэнкавай — 0:6, 3:6.

Абедзьве тэнісісткі працягваюць выступаць у парным разрадзе чэмпіянату.

Раней паведамлялася, што па выніках Australian Open Арына Сабаленка можа стаць першай ракеткай свету. Апроч яе змясціць з першага радка рэйтынгу WTA румынку Сімону Халеп могуць яшчэ дзевяць тэнісістак.

Цягам 2018 года жаночы сусветны рэйтынг узначальвалі толькі Сімона Халеп і Каралін Вазняцкі.

 

 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі