Сабаленка: Лукашэнка — член маёй каманды
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў інтэрв'ю TUT.by назвала Аляксандра Лукашэнку членам сваёй каманды. У яе таксама ўваходзяць трэнер Дзмітрый Турсунаў, спарынг-партнёр Антон Дуброў, трэнер па фізічнай падрыхтоўцы Джэйсан Стэйсі, фізіятэрапеўт Павел Дрынеўскі. Лукашэнка, як і бізнесмен Аляксандр Шакуцін, у каманду ўваходзіць "у шырокім сэнсе".
"Добра нарадзіцца ў краіне, дзе прэзідэнт падтрымлівае спорт як ніхто іншы і гатовы прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну, — кажа Сабаленка. — Гэта бясцэнна".
У абноўленым рэйтынгу WTA, які з'явіўся 22 ліпеня, Арына Сабаленка захоўвае за сабой 10-ы радок.