Сабаленка прайшла ў 1/16 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (9 WTA) выйшла ў 1/16 фіналу турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе. У стартавым паядынку яна ў даволі напружанай барацьбе адолела прадстаўніцу Аўстраліі Айлу Тамлянавіч (44) — 6:3, 4:6, 6:0.
У наступным раундзе Сабаленка сустрэнецца з украінскай тэнісісткай Лесяй Цурэнка (28).
Раней з турніру ў Індыян-Уэлсе выбылі беларускі Аляксандра Сасновіч (прайграла ўкраінцы Кацярыне Казловай) і Вікторыя Азаранка (прайграла амерыканцы Серэне Уільямс).