Сабаленка — у 1/8 фіналу парнага разраду Australian Open

Сабаленка — у 1/8 фіналу парнага разраду  Australian Open

Арына Сабаленка — у 1/8 фіналу парнага разраду  Australian Open. У Мельбурне беларуска выступае разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс. Яны перамаглі ў двух сэтах Арыну Радзівонаву і Джэймі Форліс з Аўстраліі — 6:2, 7:5. Паядынак працягваўся гадзіну і 19 хвілін.

У 1/16 фіналу парнага разраду выступіць Аляксандра Сасновіч разам з Вікторыяй Кужмавай з Славакіі.

У адзіночным разрадзе Сабаленка і Сасновіч спынілі выступленні ўжо ў стартавых паядынках, што негатыўна паўплывае на іх рэйтынг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі