Сабаленка ў тандэме з Мертэнс выйграла парны турнір у Індыян-Уэлсе

Сабаленка ў тандэме з Мертэнс выйграла парны турнір у Індыян-Уэлсе

Беларуска Арына Сабаленка ў тандэме з бельгійкай Элізе Мертенс выйграла парны турнір у Індыян-Уэлсе. У фінальным паядынку яны сустрэліся з чэшскім дуэтам Барбора Крэйчыкава / Кацярына Сінякова і даволі лёгка адолелі саперніц — 6:3, 6:2.

Для Сабаленка гэта першы тытул у Індыян-Уэлсе. Сёлета яна пачынала выступаць тут у адзіночным разрадзе, але ў 1/8 фіналу саступіла немцы Ангеліцы Кербер. Кербер, дарэчы, выйшла ў фінал адзіночнага разразу і пазмагаецца там з прадстаўніцай Канады Б’янкай Андрэеску.

Сабаленка і Мертэнс плануюць згуляць разам на наступным тыдні на турніры ў Маямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі