Сабаленка ўпершыню ў кар'еры ўвойдзе ў топ-10 сусветнага рэйтынгу
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры ўвойдзе ў топ-10 сусветнага рэйтынгу. Адбудзецца гэта пасля заканчэння адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Як інфармуе pressball.by, паколькі амерыканка Серэна Уільямс прайграла ў чвэрцьфінале, яна з 16-га месца ў рэйтынгу зможа падняцца не вышэй за 11-е. А вось Сабаленка, на сённяшні дзень 11-я ракетка свету, падымецца, як мінімум, на адзін радок.
На Australian Open у адзіночным разрадзе Арына дайшла да 1/16 фіналу, у парным разрадзе — да 1/8 фіналу.
Арыне Сабаленка 20 гадоў. З мінулага года яна — першая ракетка Беларусі.