Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал на турніры у Санкт-Пецярбургу

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал на турніры у Санкт-Пецярбургу

Арына Сабаленка працягвае паспяховае выступленне на тэнісным турніры ў Санкт-Пецярбургу. У паядынку другога круга беларуска, якая займае 10-е месца ў рэйтынгу WTA, перамагла бельгійку Алісан ван Эйтванк (52) — 6:1, 6:4.

Матч працягваўся 70 хвілінаў.

У наступным крузе саперніцай Арыны будзе расіянка Кацярына Аляксандрава. Сабаленка — адзіная з беларускіх тэнісістак працягвае барацьбу ў адзіночным разрадзе санкт-пецярбургскага турніру. 

У парным разрадзе беларуска Вера Лапко з расіянкай Веранікай Кудзярметавай абыгралі амерыкана-славенскі дуэт Ракель Атава / Катарына Сработнік — 7:6 (11:9), 7:6 (7:1).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі