Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Кітаі (відэа)

Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў Кітаі (відэа)

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру ў кітайскім Ухані. У чацвер у чвэрцьфінале беларуская тэнісістка абыграла Дамініку Цыбулкаву са Славакіі ў двух сэтах — 7:5, 6:3. Сабаленка — 20-я ракетка свету, Цыбулкава — 31-я.

"Сабаленка можа стаць чалавекам, які зменіць гульню, як Серэна, Моніка Селеш або Штэфі Граф,кажа беларускі трэнер Дзмітрый Турсунаў. — Яна прыўносіць у гульню моц, але пры гэтым гэтая сіла знаходзіцца пад кантролем... Самае галоўнае — яна хоча прагрэсаваць. Яе не задавальняе тое, кім яна ёсць на дадзены момант. Яна хоча стаць мацней".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі