Сабаленка згуляе супраць Шарапавай у чвэрцьфінале турніру ў Кітаі

Сабаленка згуляе супраць Шарапавай у чвэрцьфінале турніру ў Кітаі

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў кітайскім Шэньчжэні, піша tut.by.

У матчы 1/8 фіналу Сабаленка (якая займае 13-е месца ў рэйтынгу WTA) перамагла расіянку Кацярыну Аляксандраву (73) — 6:3, 6:3. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 12 хвілін.

Саперніцай Сабаленка ў чвэрцьфінале турніру будзе яшчэ адна расіянка — Марыя Шарапава (29).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі