Салігорскі "Шахцёр" прайграў галандскаму ПСВ — 0:2
Матч у адказ плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы прайшоў на "Барысаў-Арэне" 28 жніўня.
Амаль да самага канца гульні салігорскі клуб трымаў "сухі" лік. Але на 90-й хвіліне Дэпай "размачыў" лік, а на 93-й павялічыў разрыў.
Нагадаем, што ў першым матчы "Шахцёр" саступіў "ПСВ-Эйндховен" з лікам 0:1. Такім чынам салігорцы выбываюць з далейшага розыгрышу. А галандскі клуб выступіць у групавым раўндзе кантынентальнага клубнага турніра.