Салігорскі “Шахцёр” атрымаў перамогу ў матчы з “Дняпром” і набліжаецца да золата

Салігорскі “Шахцёр” атрымаў перамогу ў матчы з “Дняпром” і набліжаецца да золата

27 кастрычніка ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе стартаваў 27-ы тур. Працягваецца зацятая барацьба за першае месца.

У пятніцу салігорскі “Шахцёр” выйграў у магілёўскага “Дняпра” — 2:1. Эдгар Аляхновіч адкрыў лік на 35-й хвіліне, на 43-й Уладзіслаў Геўліч яго зраўняў. Доўгі час “Шахцёр” ніяк не мог выйсці наперад, толькі на 75-й хвіліне Томіслаў Кіш забівае такі важны гол.

Іншыя матчы 27-га тура пройдуць 28-29 кастрычніка. У суботу сустрэнуцца: “Слуцк” — “Крумкачы” (пачатак а 14-й гадзіне), “Гомель” — “Гарадзея” (16.00), БАТЭ — “Нафтан” (18.00). А 17-й гадзіне пачнецца гульня “Іслач” — “Дынама” (Мінск). У нядзелю згуляюць: “Славія” — “Віцебск” (14.00), “Мінск” — “Нёман” (15.00), “Дынама” (Брэст) — “Тарпеда-БелАЗ” (17.00).

У “Шахцёра” 62 ачкі пасля 27 матчаў. БАТЭ мае 57 пасля 26, мінскае “Дынама” — 56 таксама пасля 26 гульняў. Адзначым, што з барысаўчан знятыя тры ачкі з-за “справы Верамко” (БАТЭ залічылі паражэнне 0:3 у матчы са “Слуцкам”, які яны выйгралі з лікам 6:0, з-за знаходжання ў заяўцы дыскваліфікаванага футбаліста).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі