Самалёт Уладзіміра Пуціна прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск
Яго палёт пацвярджае сайт flightradar24.com.
Самалёт Уладзіміра Пуціна ТУ-214 з бартавым нумарам RA-64505 прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Пра гэта сведчаць звесткі сайта flightradar24.com, які паказвае авіярэйсы ў рэальным часе.
Гэты ж самалёт прылятаў у Мінск увечары 9 лютага, як паведамляла Еўрарадыё. Паводле папярэдніх звестак, кіраўнікі дзяржаваў прыляцяць у Мінск пасля 17-й гадзіны. Верагодна, гэтым рэйсам прыляцеў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў — яго візіт у Мінск таксама анансаваўся.
У Мінску прэзідэнт Расіі прыме ўдзел у перамовах у "нармандскім фармаце" — з удзелам кіраўнікоў Украіны Пятра Парашэнкі, Францыі Франсуа Аланда, Нямеччыны Ангелы Меркель.