Саміт “Вялікай дваццаткі” заменіць “Вялікую васьмёрку”

Саміт G20 стане галоўным эканамічным форумам у свеце, заняўшы тым самым месца саміта “Вялікай васьмёркі”.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве краін-удзельніц саміту “Вялікай дваццаткі”, які адкрыўся 24 верасня ў амерыканскім Піцбургу.

У заяве адзначаецца, што такое рашэнне дазволіць пабудаваць больш устойлівую і збалансаваную сусветную эканоміку, ажыццявіць рэформу фінансавай сістэмы і п адняць узровень жыцця ў краінах, якія развіваюцца, перадае AFP.

У G20 уваходзяць Аргенціна, Аўстралія, Бразілія, Вялікабрытанія, Нямеччына, Індыя, Інданезія, Італія, Канада, Кітай, Мексіка, Расія, Саудаўская Аравія, ЗША, Турцыя, Францыя, ПАР, Паўднёвая Карэя і Японія.

Таксама асобным сябрам “дваццаткі” з'яўляецца Еўрасаюз. На долю гэтых краін прыходзіцца да 90 адсоткаў ад сусветнага валавога прадукту.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі