Самотных старых будуць накіроўваць у дамы зімоўкі і ў прыёмныя сем’і

Самотных старых будуць накіроўваць у дамы зімоўкі і ў прыёмныя сем’і

У Беларусі арганізавана 120 дамоў зімоўкі для людзей сталага веку — двое-трое самотных старых на зімовы перыяд будуць аб’ядноўвацца для сумеснага пражывання ў адным з дамоў, якія ім належаць. Там іх будзе абслугоўваць сацыяльны работнік.

Таксама ў асенне-зімовы перыяд будуць працаваць дамы сезоннага пражывання  — у жылое памяшканне камунальнай формы ўласнасці са сваіх дамоў на час халадоў будуць перасяляць непрацаздольных людзей, якім цяжка самім арганізаваць свой побыт.

Апроч таго, з’яўляюцца і дамы сумеснага самастойнага пражывання: у жылы дом, прыведзены ў нармальны тэхнічны стан, засяляюць непрацаздольных людзей без уласнага жылля або ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Тут можна будзе жыць цягам усяго года. На 1 кастрычніка ў Беларусі налічвалася 26 такіх дамоў.

Яшчэ адной формай падтрымкі людзей сталага веку з’яўляецца ўладкаванне іх у прыёмную сям’ю. На сёння ўжо 222 сям’і ўзялі да сябе самотных старых, перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі