Самсонаў заняў трэцяе месца на чэмпіянаце Францыі па настольным тэнісе

На адкрытым чэмпіянаце Францыі па настольным тэнісе, што завяршыўся ў Тулузе, Уладзімір Самсонаў заняў трэцяе месца. 4 лістапада ў паўфінале мужчынскага адзіночнага разраду беларус саступіў лідэру сусветнага рэйтынгу кітайцу Ван Хао — 3:4. Галоўны прыз разыгралі паміж сабою два прадстаўнікі КНР. Ма Лін перамог Ван Хао — 4:1. У жаночым парным разрадзе беларускі выступалі з расійскімі спартсменкамі.

Дуэт Таццяна Кастраміна — Ірына Каціхіна падзяліў месцы з 17-га па 24-е, пара Святлана Ганіна — Вікторыя Паўловіч — месцы з 25-га па 40-е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі