Samsung адклікаў 2,8 млн пральных машын

Samsung адклікаў 2,8 млн пральных машын

Паўднёвакарэйская кампанія Samsung адклікала ў ЗША каля 2,8 млн пральных машын з-за непаладак, якія ў асобных выпадках прыводзілі да траўмаў. Адкліканыя машыны вертыкальнай загрузкі, у якіх падчас мыцця нечакана аддзялялася верхняя крышка, інфармуе cnbc.com.

Адзначаецца, што кампанія атрымала ўжо 9 скаргаў на траўмы, нанесеныя з прычыны непаладак пральных машын. У адным з выпадкаў у мужчыны была зламаная сківіца.

Таксама Samsung атрымаў ад спажыўцоў 733 заявы са скаргамі на занадта моцную вібрацыю пральнай машыны або раптоўнае аддзяленне верхняй крышкі. Адкліканню падлягаюць 34 мадэлі пральных машын, выпушчаныя з сакавіка 2011-га да лістапада 2016 года. Гэтыя мадэлі каштавалі ад $450 да $1500.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі